«Я не мог не напісаць гэтую кніжку. Бо лёс падараваў мне шчасце пражыць найлепшыя дзянёчкі пад ласкай і пяшчотай сваіх бацькоў, пасярод вясковых людзей, простых сялян-беларусаў, якія не страцілі яшчэ сваю прыродную і гістарычную непаўторнасць, гаварылі на сваёй мове і неслі ў вобліку і дзеях дух свайго унікальнага этнасу. Гэта былі апошнія старонкі натуральнага жыцця, з працы рук сваіх, беларусаў-ліцвінаў.»


Васіль Мікалаевіч Драгавец

нарадзіўся ў вёсцы Хадатавічы Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці ў 1952 годзе.

Працаваў у нясвіжскай раённай газеце «Чырвоны сцяг», вучыўся на факультэце журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Скончыў аспірантуру (г. Масква) і абараніў дысертацыю па сацыялогіі. Узначальваў рэдакцыю ўсесаюзнага часопіса для моладзі «Парус».

З 1991 г. у Савеце Міністраў Беларусі. Арганізаваў работу новастворанага Упраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязей. З 1993 г. — урадавы сакратар Савета Міністраў. У 1994-м, пасля прэзідэнцкіх выбараў, сыйшоў у адстаўку.

Аўтар прапануе для знаёмства адзін з раздзелаў кнігі пад назвай «Паміж тутэйшых».

Адрас электроннай пошты: vasil.drahavets@gmail.com